У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце з наступнага навучальнага года скароцяць тэрмін навучання па большасці спецыяльнасцяў — да 4 і 4,5 гадоў, паведамляе БЕЛТА. Скарачэнне тэрмінаў навучання не закране толькі 14 спецыяльнасцяў, у тым ліку атамнай энергетыкі і горнай справы.

«Што тычыцца тэхналагічнага, эканамічнага, бізнес-кірункаў, то навучальныя планы перапрацоўваюцца. Ужо з наступнага года тэрмін навучання на спецыяльнасцях гэтых профіляў стане меншым. Такая магчымасць з улікам ўкаранення ў навучальны працэс інфармацыйных, лічбавых тэхналогій маецца», — сказаў першы прарэктар БНТУ Георгій Вяршына.

Міністр адукацыі Ігар Карпенка

Міністр адукацыі Ігар Карпенка

У пачатку году міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас размовы з журналістамі анансаваў скарачэнне тэрмінаў навучання па некаторых спецыяльнасцях ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Тады ён абяцаў скарачэнне тэрмінаў навучання прыкладна 50 спецыяльнасцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0