Майкл Анела, кіраўнік ахоўнага агенцтва, што гарантаваў цягам двух гадоў бяспеку поп-выканаўцы Мэраі Кэры, абвінаваціў яе ў сэксуальных дамаганнях, паведамляе партал TMZ.

Адвакат Анела растлумачыў, што пазоў ужо падрыхтаваны, аднак у суд пакуль не пададзены, бо бакі вядуць перамовы аб дасудовым урэгуляванні канфлікту.

Сярод абвінавачванняў, па дадзеных TMZ, значыцца неаплата паслуг ахоўнай кампаніі, якой спявачка завінаваціла больш за $ 221 тыс., а таксама абразы целаахоўнікаў, у тым ліку і самога Анела, якога спявачка, паводле яго слоў, прыніжала, называючы нацыстам, ку-клукс-кланаўцам і скінхэдам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0