Агулам жа штогод пра незадаволенасць сваім полам дактарам паведамляюць каля 30-40 беларусаў, піша агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя.

Найчасцей гэта маладыя людзі 20-22 гадоў. Праўда, унутраны дыскамфорт транссэксуалы пачынаюць адчуваць яшчэ ў маленстве: з пяці гадоў і раней. Дактары адзначаюць, што транссэксуаламі не становяцца, імі нараджаюцца.

Працэдура змены і карэкцыі палавой прыналежнасці ў Беларусі досыць складаная і працяглая. Перш чым чалавеку дадуць на гэта дазвол, пройдзе мінімум два гады: гэты час патрэбны для шэрагу сэксалагічных і псіхалагічных даследаванняў, на агляд дактароў, якія змогуць вызначыць, ці не хварэе пацыент на нешта, што можа перашкодзіць карэкцыі.

Двойчы на год па справе збіраецца спецыяльная міжведамасная камісія, у склад якой уваходзяць больш за 10 чалавек: вядучыя спецыялісты сістэмы аховы здароўя, прадстаўнікі МУС, міністэрстваў абароны, адукацыі, працы і сацыяльнай абароны. Калегіяльна прымаецца рашэнне: даць дабро на змену палавой прыналежнасці, зрабіць дадатковыя даследаванні або адмовіць у просьбе. Зразумела, згоду атрымліваюць не ўсе.

Адмаўляюць часцей за ўсё праз наяўнасць псіхічных адхіленняў і ў выпадках, калі чалавек не можа выразна абгрунтаваць, чаму яму гэта неабходна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?