Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка выступіў супраць разрыву дыпламатычных адносін з Расіяй. Пра гэта заявіў дэпутат Вярхоўнай рады Украіны ад партыі «Блок Пятра Парашэнкі» Іван Віннік у эфіры тэлеканала «Прамы».

«Прэзідэнт не падтрымлівае ідэю разрыву дыпламатычных адносін з Расійскай Федэрацыяй. Яна застаецца на разглядзе камітэта. Будзем вызначацца ў далейшым з мадальнасцю», - заявіў Віннік.

Раней дэпутат ад «Народнага фронту» Андрэй Цецярук паведаміў, што ў раду ўнеслі папраўку аб разрыве дыпламатычных адносін з Расіяй на тры месяцы. «На самой справе такая папраўка сапраўды была пададзеная, і спадар Віннік каментаваў, што ён згаджаецца з гэтай папраўкай, гэта яго асабістая пазіцыя», - заяўляў Цецярук.

Па словах нардэпа, папраўку варта разглядаць без «эмацыйнага складніка», а з «халоднай пазіцыі палітыкаў». Па дадзеных крыніц газеты «Коммерсант», ініцыятарам уключэння такога пункта ў законапраект быў сам Віннік, піша РБК

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0