У Кангрэсе ЗША ўзгаднілі праект абароннага бюджэту краіны на 2018 фінансавы год, які прадугледжвае 350 мільёнаў даляраў для Украіны, у тым ліку ў выглядзе смяротнай зброі. Дакумент апублікаваны на сайце камітэта па ўзброеных сілах Сената ЗША.

Пры гэтым першапачаткова дазволена выдаткаваць толькі палову сумы, другая частка можа быць выдаткаваная толькі ў тым выпадку, калі кіраўнік Пентагона пераканаецца ў паспяховасці вайсковых рэформаў, якія праводзяцца Кіевам.

Таксама ў законапраекце ўхваляецца вылучэнне $4,6 мільярда даляраў на супрацьдзеянне Расіі ў Еўропе і $100 мільёнаў на дапамогу Літве, Латвіі і Эстоніі для адбіцця расійскай агрэсіі.

Акрамя таго, праект абароннага бюджэту прадугледжвае вылучэнне $58 мільёнаў даляраў на меры ў адказ на парушэнне Расіяй ранейшых дамоваў аб ліквідацыі ракет малой с сярэдняй далечыні. 

У цэлым на абаронныя патрэбы мяркуецца вылучэнне $700 мільярдаў, што на $26,1 мільярда перавышае афіцыйны запыт прэзідэнта.

Адзначым, для канчатковага зацвярджэння законапраект павінен прайсці агульнае галасаванне ў Палаце прадстаўнікоў і Сенаце, пасля чаго мае быць падпісаны прэзідэнтам ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?