Трагедыя адбылася 8 лістапада ў вёсцы Усава Сапоцкінскага сельсавета Гродзенскага раёна.

Індывідуальны прадпрымальнік капаў калодзеж на тэрыторыі прыватнага ўчастку. Праз абвал грунту яго засыпала насмерць.

Ратавальнікі з дапамогай спецсродкаў дасталі цела загінулага, паведамляе Гродзенскае абласное аддзяленне МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0