Удзел у анкетаванні ўзялі 241 жанчына і 159 мужчын. Рэспандэнты паведамілі пра свае найбольш частыя сэксуальныя фантазіі і фетышы. Аказалася, што ў мужчын і жанчын яны адрозніваюцца.

Падчас апытання 17,6% удзельнікаў паведамілі, што фантазіравалі пра групавы сэкс, а 16,5% — пра палавы акт са знакамітым чалавекам.

Пры гэтым сярод апытаных мужчын каля 38% уяўлялі сэкс з некалькімі людзьмі адначасова, сярод жанчын — толькі 8%.

Што тычыцца эратычных фантазій пра інтым з зоркай шоу-бізнэсу, то ім аддавалі перавагу прыкладна аднолькавая доля мужчын і жанчын — 12% і 14% адпаведна.

Рэспандэнты таксама фантазіравалі пра ролевыя гульні (14%), БДСМ-практыкі (7,7%) і сэкс у грамадскім месцы (3%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0