09.11.2017 / 09:58

У Мінску сёння прэзентуюць успаміны паўстанца 1863 года, цесця прэм'ера Грэцыі 5

9 лістапада а 18-й гадзіне ў Доме Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная) у рамках цыкла «Месяц польскай літаратуры» адбудзецца прэзентацыя кнігі ўспамінаў Зыгмунта Мінейкі «З тайгі пад Акропаль. Успаміны з 1848—1866 гадоў».

Успаміны пераклала Марына Запартыка, а кніга выйшла ў серыі «Беларуская мемуарная бібліятэка» y выдавецтве «Лімарыус» пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску. Вядоўца — паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, паведамляе Польскі інстытут у Мінску.

Зыгмунт Мінейка нарадзіўся ў 1840 г. у Балванішках на Гродзеншчыне. У 1858 г. паступіў у Мікалаеўскую вайсковую акадэмію Генштаба. У 1861 г. выкладаў правілы фартыфікацыі ў Генуі. Удзельнік Паўстання 1863 года на Ашмяншчыне. Асуджаны на смерць, але смяротны вырак быў заменены на 12 гадоў катаргі ў Сібіры, адкуль уцёк. Апынуўся ў Грэцыі. Займаўся археалогіяй і знайшоў храм Зеўса ў Дадоне, будаваў алімпійскія аб’екты, прымаў удзел у грэка-турэцкіх войнах. У 1910 г. грэчаскі парламент надаў яму званне ганаровага грамадзяніна краіны. Ягоная дачка Сафія была жонкай Георгіяса Папандрэу — прэм'ера Грэцыі ў 1944—1945, 1963—1965 гг.

1
дроб / Адказаць
09.11.2017 / 12:31
неяк па-кафкіянскі гучыць - прадстаўленне ў рамках Месяца польскай літаратуры кнігі з Беларускай мемуарнай бібліятэкі
0
Янка / Адказаць
09.11.2017 / 13:01
Ягоная дачка Сафія была жонкай Георгіяса Папандрэу — прэм'ера Грэцыі ў 1944—1945, 1963—1965 гг === І маці прэм'ера Грэцыі Андрэаса Папандрэу.
1
Анна / Адказаць
10.11.2017 / 08:36
А " польская литература" причем? Может автор еще и "поляком" был?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру