Пераможца рэйтынгу — Капенгаген.

Пераможца рэйтынгу — Капенгаген.

Аўтары рэйтынгу ўлічвалі такія фактары, як наяўнасць хуткаснага інтэрнэту, распаўсюджанасць сеткі 4G, грамадскі Wi-Fi, забеспячэнне экалагічна чыстай энергіяй, наяўнасць «разумных» парковак, сэрвісаў каршэрынгу, спрыяльнае асяроддзе для прадпрымальнікаў і іншыя.

Easypark выкарыстоўвала статыстычныя дадзеныя па 500 гарадах і ацэнкі каля 20 тысяч журналістаў, якія асвятляюць тэмы урбаністыкі і развіцця інфармацыйных тэхналогій.

Вось, як выглядае дзясятка пераможцаў:

  1. Капенгаген, Данія.
  2. Сінгапур, Сінгапур.
  3. Стакгольм, Швецыя.
  4. Цюрых, Швейцарыя.
  5. Бостан, ЗША.
  6. Токіа, Японія.
  7. Сан-Францыска, ЗША.
  8. Амстэрдам, Нідэрланды.
  9. Жэнева, Швейцарыя.
  10. Мельбурн, Аўстралія.

Апошняе месца даследчыкі выдзелілі для мексіканскае сталіцы — Мехіка. А вось, на якіх месцах размясціліся самыя блізкія да нас гарады:

73. Вільня, Літва.
75. Рыга, Латвія.
76. Талін, Эстонія.
77. Масква, Расія.
88. Санкт-Пецярбург, Расія.
89. Варшава, Польшча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?