Культура1414

Мова наша. Наста Кудасава пра «слон-услон»

Разглядала новы каляндар «Не маўчы па-беларуску» i натрапiла на слова дзяцiнства — «услон». Ён i зараз у бабулi cтаiць, гэты ўслон — даўгi, caмаробны, колеру чырвонай цэглы (уся драўляная мэбля ў хаце была гэткага колеру, як падлога). Але галоўнае: малою я была шчыра перакананая, што гэтая штуковiна для сядзення, якая стаiць ля печы, называецца «слон».

Куды толькi мая буйная дзiцячая фантазiя нi сягала, каб прывесцi да згоды тое, што бачыць вока, з дзiўным вербальным «слон»… Як толькi мазгi нi выкручвалiся, каб адшукаць падабенства са сланом у гэтай чатырохногай лаўкi. Асаблiва не паддаваўся асэнсаванню колер, бо я ж ведала, што слон мусiць быць шэрым… А дзе ж вушы? Дзе хобат?

Напэўна, гэта звычайная дзiцячая этымалогiя. Колькi такix cycветаў у кожнага дзiцяцi нараджаецца толькi таму, што нешта няправiльна пачулася! Але я лаўлю сябе на тым, што i цяпер, заходзячы ў хату, вiтаюся ў думках з маiм сланом, маiм слончыкам.

Можа быць, паэзiя гэта ён i ёсць… Нелагiчны, невытлумачальны, такi немагчымы ў гэтай простай беларускай хаце — карычневы слон, што цiхенька стаiць ля печы драўляным бокам, маўчыць цвёрда сваё.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

Belgee заціснула паміж двума аўтамабілямі. Крыўдная аварыя ў Мінску 3

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць