Спецыяльны значок, які адлюстроўвае рэпутацыю гатэля, будзе размешчаны пасля праверкі скаргі пра сэксуальныя дамаганні на тэрмін ад трох месяцаў.
Падобным новаўвядзеннем інтэрнэт-сэрвіс вырашыў выйсці са скандальнай сітуацыі. Частка карыстальнікаў сайта некалькі гадоў таму распавялі журналістам, што TripAdvisor выдаляе «непажаданыя» водгукі пра сэксуальныя дамаганні з профіляў гасцініц і гатэльных сетак.
Чарада скандалаў, звязаных з гвалтам у люкс-гатэлях, бярэ пачатак у 2010 годзе. Пры гэтым асноўнае абвінавачванне на адрас гатэльных сетак — сэксуальныя дамаганні з боку абслуговага персаналу. У вядомых выпадках фігуруюць ахоўнікі і масажысты.