Папа Рымскі Францыск даручыў ўвесці забарону на продаж цыгарэт у Ватыкане з пачаткам 2018 года з-за клопату пра здароўе людзей. Продаж цыгарэт прыносіла краіне прыбытак у 11 млн даляраў у год, паведамляе Associated Press.

Кадр з мастацкага фільму «Малады Папа».

Кадр з мастацкага фільму «Малады Папа».

Цыгарэты ў Ватыкане прадаюцца для служачых і пенсіянераў у крамах бяспошліннага гандлю па нізкіх коштах, у выніку цана за пачак тут значна ніжэйшая, чым ва ўсіх іншых рэгіёнах Італіі. Супрацоўнікам установаў Ватыкана дазваляюць купляць па пяць каробак у месяц. Многія італьянцы просяць сваіх сяброў, якія працуюць у гэтай краіне, набываць для іх цыгарэты.

Ватыкан прызнае, што продаж цыгарэт сталася крыніцай даходу для краіны. Аднак усё ж вырашыў ад яго адмовіцца. «Святы прастол не можа спрыяць дзейнасці, якая відавочна шкодзіць здароўю людзей», — сказана ў заяве ўладаў Ватыкана.

У паведамленні прыводзяцца дадзеныя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), згодна з якімі курэнне з'яўляецца прычынай больш за 7 млн смерцяў штогод ва ўсім свеце.

Аднак пры гэтым Ватыкан не плануе спыняць продаж цыгараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?