09.11.2017 / 19:18

1,5% маладых беларусаў валодае болей чым адною замежнаю мовай 10

Пры гэтым яшчэ каля 6 адсоткаў беларускай моладзі свабодна валодае адной замежнай мовай. Аднак увогуле не ведае ніводнай замежнай мовы звыш 20 працэнтаў маладых беларусаў — паведамляе thinktanks.by

Такімі атрымаліся вынікі апытання, праведзенага Даследчым цэнтрам ІПМ. Апытанне праводзілася ў межах праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі, які рэалізуецца пры падтрымцы Еўрасаюза. Ягоныя вынікі былі прадстаўленыя на канферэнцыі KEF-2017 «Асновы будучыні» у Мінску.

У апытанні ўдзельнічала 1 тысяча рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 21 года, якія атрымалі ці працягваюць атрымліваць сярэднюю адукацыю.

У той жа час падчас апытання 31,9% рэспандэнтаў паведамілі, што праграма навучання замежных моваў мае патрэбу ў зменах у першую чаргу. Гэта быў у адказах самы папулярны прадмет, які патрабуе зменаў. Даследаванне таксама паказала, што пераважная большасць беларускіх школьнікаў і студэнтаў не выключае верагоднасць сваёй працы за мяжой.

2
Андрэйка-электравоз / Адказаць
09.11.2017 / 19:24
Rasiejskaja ličycca?
3
Віцень / Адказаць
09.11.2017 / 19:41
Працэнт большы. Шмат хто валодае адной замежнай мовай - расейскай. 
Другая мова - "справа тэхнікі".
Рэч у артыкуле відаць пра трэццю.
29
Вятко / Адказаць
09.11.2017 / 20:34
Зачем им их знать, когда есть родной русский?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру