Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваім твітары паведаміў пра перамовы, якія ён правёў у Кітаі з лідарам краіны Сі Цзіньпінь. Паводле яго слоў, сустрэча двух лідараў атрымалася «надзвычай прадуктыўнай».

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што «прадуктыўнасць» тычылася «ў роўнай ступені пытання гандлю і Паўночнай Карэі». «Сі Цзіньпінь — паважаны і магутны прадстаўнік свайго народа. Было выдатна сустрэцца з ім і яго жонкай Пэн Ліюань», — сказаў на заканчэнне Трамп.

Падчас свайго азіяцкага турнэ — найбуйнейшага для прэзідэнта ЗША за 25 гадоў — Трамп здзейсніў візіт у Пекін 8-10 лістапада. На перамовах са старшынёй КНР абмяркоўвалася сітуацыя на Карэйскім паўвостраве і пытанні двухбаковага гандлю, а таксама інвестыцыі. У прыватнасці, Трамп падчас сустрэчы з Сі Цзіньпінем заявіў, што лічыць магчымым вырашэнне карэйскай праблемы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0