AP

AP

Вярхоўны суд Іспаніі прыняў рашэнне адправіць у турму спікера парламента Каталоніі Кармэ Фаркадэль, аднак дазволіў ёй выйсці на волю ў выпадку выплаты заставы памерам €150 тыс., піша РБК

Суддзя Вярхоўнага суда Іспаніі Пабла Ларэна задаволіў патрабаванне пракуратуры адправіць за краты спікера парламента Каталоніі Кармэ Фаркадэль. Аднак калі дзяржабвінавачанне патрабавала безумоўнага турэмнага зняволення для палітыка, то суд пакінуў ёй магчымасць выйсці на свабоду ў выпадку выплаты залогу памерам €150 тыс., паведамляе El Mundo.

Яшчэ чатыром членам прэзідыума каталонскага парламента далі тыдзень на тое, каб унесці заставу памерам €25 тыс. на кожнага.

Суд не пагадзіўся з заявай пракуратуры, што, апынуўшыся на волі, падазраваныя паспрабуюць пакінуць краіну, як гэта зрабіў экс-лідар Каталоніі Карлес Пучдэмон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0