Аварыя адбылася раніцай 10 лістапада на сталічнай вуліцы Якуба Коласа. Пра гэта паведамілі ў ДАІ Мінска, піша Tut.by.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтобуса ехаў па вуліцы Якуба Коласа ў крайняй правай паласе, калі на дарогу па-за пешаходным пераходам выйшаў 12-гадовы хлопчык. Кіроўца ужыў экстранае тармажэнне, але не змог пазбегнуць наезду.
Дзіця атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і было дастаўлена ў бальніцу.