Інцыдэнт адбыўся 9 лістапада.

«У пункце пропуску «Весялоўка» афармленне на выезд з Беларусі ва Украіну праходзілі грамадзяне Расіі — мужчына і жанчына. У ходзе агляду іх «Фальксвагена» пагранічны нарад сумесна з супрацоўнікамі мытні выявіў пасажыра, які яўна хацеў застацца незаўважаным, — распавялі БелТА ў Дзяржпамежкамітэце. — У багажніку, схаваўшыся пад кучай верхняга адзення, знаходзілася грамадзянка Украіны. Гэта была маці расіянкі. У 60-гадовай жанчыны тэрмін дзеяння пашпарта скончыўся ў сакавіку 2015 года. Менавіта таму такім няхітрым спосабам з дапамогай дачкі і яе сябра яна вырашыла праскочыць ўсе віды кантролю на мяжы».

Жанчына патлумачыла, што пра неабходнасць замены дакумента яе папярэджвалі расійскія памежнікі яшчэ пры перасячэнні расійска-беларускай мяжы. Патрабаванне па замене пашпарта грамадзянка Украіны праігнаравала, таму на сямейным савеце было прынята рашэнне вярнуцца дадому з Пінска ў Санкт-Пецярбург праз міжнародны пункт пропуску «Весялоўка» на беларуска-ўкраінскай мяжы

Праз мяжу ўсе трое прапушчаны не былі. У дачыненні да кіроўцы і грамадзянкі Украіны распачаты адміністрацыйны працэс за замах на незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы. Жанчына таксама будзе прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў знаходжання на тэрыторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0