Пра гэта кіраўнік краіны распавёў сёння, заслухоўваючы даклад аб рэалізацыі норм указа №253 «Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый» і прапанаваных у яго зменах, піша БелТА.
Ён пацікавіўся, як на месцах выконваецца ўказ №253. «Які вынік ад гэтага ўказа, а галоўнае — ці знізілася колькасць неплацежаздольных гаспадарак, ці павысілася эфектыўнасць сельгасвытворчасці?» — запытаў кіраўнік дзяржавы.
Асобна на нарадзе кіраўнік дзяржавы спыніўся на пытаннях завяршэння ўборачнай кампаніі, адзначыўшы, што, па запэўненнях службовых асоб урада і Мінсельгасхарча, яна павінна была завяршыцца да 7 лістапада. «Што на сённяшні дзень? Хацеў бы пачуць адказ на гэтае пытанне. Крый божа, калі я замест інфармацыі атрымаю дэзінфармацыю.
Я маю на ўвазе тую інфармацыю, якую мне нядаўна прадставіў КДК, па якой ці міністры не валодаюць становішчам у сельскай гаспадарцы, або наўмысна разам з губернатарамі фальсіфікуюць ход і вынікі ўборачнай кампаніі», — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы спытаў, як рыхтуецца глеба пад ураджай наступнага года, што з назапашваннем мінеральных угнаенняў і як забяспечана зімоўка жывёлы.
«Жыццё не заканчваецца 2017 годам, таму ураджай будучага закладваецца ўжо сёння. Хацелася б ведаць, як вы бачыце перспектывы 2018 года», - сказаў ён.