10.11.2017 / 13:09

Якім уяўлялі 2000 год на пачатку ХХ стагоддзя: шмат малюнкаў 17

У 1900 годзе нямецкая кампанія па вытворчасці шакаладу Hildebrands выпусціла серыю паштовак са сваім бачаннем перадавых тэхналогій у 2000-м годзе.

Аптымістычныя візуалізацыі малююць людзей у касцюмах віктарыянскае эпохі. Здагадкі вар'іруюцца ад дакладных (прамыя трансляцыі) да нерэальных (гарады, накрытыя шклянымі стрэхамі для абароны ад непагадзі), а некаторыя могуць стаць рэальнасцю ў найбліжэйшай будучыні (летнія канікулы на Паўночным полюсе).

Рухомыя тратуары. Фота тут і далей: HILDEBRANDS (вольны доступ)

Перасоўванне цэлага квартала па чыгунцы

Жывая трансляцыя п'есы

Прылада для кантралявання надвор'я

Карабель на чыгунцы (не дужа зразумела, навошта)

Турыстычная падводная лодка

Шкляны дах для абароны ад непагадзі

Персанальныя дырыжаблі

Турызм на Паўночным канцавоссі

Назіранне за працаўнікамі з дапамогай рэнтгена

Шпацыраванне па вадзе з дапамогай паветраных шароў

Ілья Параскевіч паводле Mashable

2
хамса / Адказаць
10.11.2017 / 13:21
ненавукова.. але забаўна) а памятаеце-памятаеце, як шчэ год дваццаць з невялікім таму мы глядзелі на першых людзей з мабільнікамі, як на нешта ненармальнае? самі з сабой размаўляюць.. усяго толькі дваццаць год таму..
1
Петрыковец / Адказаць
10.11.2017 / 13:27
З вопраткай не ўгадалі, а так тое-сее збылося )
1
Алесь / Адказаць
10.11.2017 / 13:37
Гэта рабаўнікі і паліцыянт, а не "працоўнікі" :)
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру