10.11.2017 / 13:26

Надвор'е ў выходныя: моцны вецер і ападкі

У суботу, 11 лістапада, на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах краіны ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак + 3 … 8°С, днём па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці да +10°С.

У Мінску чакаецца +4—6°С, дождж.

12 лістапада, у нядзелю, ноччу ў асобных раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. У асобных раёнах па поўначы Беларусі ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 … + 4°С, максімальная днём + 1 … 7°С.

У Мінску максімальная тэмпература +3—5°С, дождж і мокры снег.

У панядзелак, 13 лістапада, на большай частцы тэрыторыі Беларусі ападкі — мокры снег, дождж. Ноччу і раніцай слабы туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 … + 4°С, максімальная днём 0 … + 6°С, па паўднёвым усходзе да + 9°С.

У аўторак, 14 лістапада, пераважна па паўднёвым усходзе краіны кароткачасовыя ападкі - дождж, мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах Беларусі слабы туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 … + 3°С, максімальная днём + 1 … + 6°С.

15-16 лістапада, у сераду-чацвер, у асобных раёнах Беларусі невялікія ападкі, у асноўным мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман і галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5 … + 1°С, максімальная днём 0 … + 6°С.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру