У Шчучынскім раёне затрыманыя двое 18-гадовых хлопцаў. Іх падазраюць у забойстве 47-гадовага мужчыны.
Жыхарка аграгарадка Лешчанка ноччу 7 лістапада паведаміла аб тым, што ў яе доме памёр сужыцель.
Пры аглядзе цела эксперты выявілі прыкметы гвалтоўнай смерці. Сведчылі аб крымінальным характары гісторыі і сляды, знойдзеныя ў доме.
Следчыя і супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што напярэдадні вечарам загінулы разам з сынам сужыцелькі знаходзіўся ў суседзяў, дзе распіваў спіртныя напоі, паведамілі ў СК.
Пазней сына жанчыны разам з яго сябрам затрымалі. Хлопца падазраюць у забойстве, меркаваны матыў — асабістыя непрыязныя адносіны.
Следства працягваецца. Калі хлопцаў прызнаюць вінаватымі, ім пагражае да 15 гадоў.