10.11.2017 / 13:54

Самыя значныя падзеі з гісторыі Беларусі ў музыцы ад бубнача Re1ikt ВІДЭА ці падабаецца вам? 18

Бубнач мінскага фолк-рок-гурта Re1ikt Аляксандр Дземідзенка выпусціў відэа, у якім моваю музыкі паспрабаваў распавесці пра самыя значныя падзеі з гісторыі Беларусі.

«У кампазіцыі «Naša Historyja» слухач праходзіць шляхам стагоддзяў ад часоў Полацкага княства да нашых дзён, і ўсё гэтае падарожжа выяўляецца з дапамогай складаных рытмаў і незвычайных мелодый. «Трэк выйшаў такім, якімі, як мне падаецца, былі падзеі беларускай мінуўшчыны: эклектычным ды поўным кантрастаў, — распавядае музыка. — Лёгкія кавалкі раптоўна пераходзяць у інтэнсіўныя і напружаныя, змяняюць адзін аднаго нестандартныя памеры».

Re1ikt — гурт, які cпалучае традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. Апроч стандартных электрагітары, бас-гітары і бубнаў музыкі выкарыстоўваюць шмат разнастайных перкусійных інструментаў: рататомы, кахон, тамбурын, шэйкеры, трашчотку, дарбуку, джэмбэ ды іншыя. Калектыў з’яўляецца ўладальнікам шэрагу музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, Літве, Расіі.

13
Ахрэм / Адказаць
10.11.2017 / 14:22
Дзе гісторыя ? Я бачу толькі як хлапец бадзёра шваркае па барабанах пад музыку.
14
:) / Адказаць
10.11.2017 / 14:51
Полоцкого княжества не слышно. как то все больше про что-то с российскими напевами и элементами современной западной музыки. Если русские напевы звучали в общественном пространстве. то это совершенно не значит. что они наши.  это. что разрешали исполнять и заставляли слушать. навязывая "русскую культуру"
0
Сноў / Адказаць
10.11.2017 / 15:44
Нравіцца :) Дзякуй!
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру