Кнігу мемуараў пісьменніка Сяргея Грахоўскага «19 лет», які адбыў у сталінскіх канцлагерах 19 гадоў, прэзентавалі ў менскім Музеі гісторыі беларускай літаратуры, паведамяе радыё «Рацыя». Пра свае сустрэчы з аўтарам распавядае кінарэжысёр Уладзімір Арлоў.

— Сустрэўся з Сяргеем Іванавічам, і ён мне пачаў расказваць пра ўсё: як жылі, пра падлік у Барыса Сачанкі 123 чалавекі — рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў. А Сяргей Іванавіч сказаў, што іх было больш за 300. Сказаў, што калі іх усіх хапун узяў, то адзін з братоў Шашалевічаў агледзеў і сказаў: «Дык колькі нас тут?»

Кніжку Сяргея Грахоўскага прадстаўляла на вечарыне яго дачка Таццяна Сяргееўна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0