10.11.2017 / 17:25

«Клеркі супраць будзільнікаў»: супрацоўнікі мінскіх офісаў знайшлі спосаб перамагчы недасып 4

У байнэце набірае папулярнасць сайт, на якім супрацоўнікі офісаў могуць пакінуць заяўку на адсыпную — права раз на месяц прыходзіць на працу выспаным і да 11:00 - і атрымаць «заахвочванне сном» для сябе і калег. Стваральнікі сайта называюць сябе Клубам ананімных аматараў паспаць і сцвярджаюць, што стаць супергероем для ўсяго офіса можа кожны. Ужо зараз заяўкі на адсыпную пакінулі больш за 30 «белых каўнерыкаў», у тым ліку і супрацоўнікі кампаній Vegas і Wargaming.

Летась даследчыкі высветлілі, што большасці беларусаў (больш за 66%) не хапае часу на адпачынак, а больш за палову (55,4%) назвалі працу галоўнай прычынай недасыпу. Сёлета супрацоўнікі сталічных офісаў, папярэдне абараніўшы свой летні адпачынак, аб'ядналіся ў «Клуб ананімных аматараў паспаць», каб змагацца з хранічным зімовым недасыпам.

Актывісты запусцілі www.otsypnoy.by, дзе любы беларускі менеджар або айцішнік можа пакінуць заяўку на адсыпны — прывілей раз на месяц адключаць будзільнік і прыйсці на працу да 11-й гадзіны. Сваё патрабаванне адсыпнога яны могуць дапоўніць асабістымі скаргамі на сацыяльныя сеткі і серыялы, а таксама расказаць, на што гатовыя дзеля лішняй паўгадзіны сну.

— Я, як і многія, не высыпаюся. Сама вінаватая, вядома, не магу адмовіць сабе ў пары серый добрага серыяла, а потым уключаю яшчэ дзве… і яшчэ… А тут хто без граху? Хіба гэта нагода не высыпацца? — здзіўляецца Кацярына, супрацоўніца банка.

Пакінуць заяўку на адсыпную можна ананімна, распавёўшы пра тое, чаму менавіта не высыпаецеся, або падзяліцца праблемамі ўсяго офіса. Для гэтага дастаткова запоўніць форму на сайце. Стваральнікі клуба абяцаюць дапамагчы кожнаму, хто «здасць» сваю кампанію. На адрас офіса прыйдзе сяброўскі ліст, які пераканае кіраўніцтва ўвесці адсыпную, а скаржніка зробіць сапраўдным героем — прыходзіць на працу раз на месяц да камфортнай 11-й раніцы зможа кожны супрацоўнік офіса.

Ужо зараз да Клуба ананімных аматараў паспаць далучыліся больш за 50 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі Vegas і Wargaming. Самымі залежнымі ад сну, нечакана, аказаліся айцішнікі. Супрацоўнікі нават самых камфортных офісаў ахвотна дзеляцца прычынамі недасыпу і прапануюць абсталяваць свае кабінеты матрацам.

«Усе пішуць, як добра быць праграмістам, маўляў, прыходзь у офіс, калі зручна, галоўнае, працу выконвай. А вось як бывае: у 10.00 сустрэча з кіраўніцтвам і іншая балбатня, потым цэлы дзень кодзіш, не падымаючы галавы. А 19.00 нарэшце прачынаецца офіс у Штатах і што-небудзь ламаецца, і нам даводзіцца ўсю ноч працаваць. А ўжо на наступны дзень трэба зноў на сустрэчу да 10:00 раніцы. Даўно пара абсталяваць офіс матрацам», — піша карыстальнік пад нікам DmitryIT, прадстаўнік кампаніі-рэзідэнта ПВТ.

Дарэчы, пакінуць заяўкі на адсыпную могуць эйчар і нават начальнікі, якія таксама змагаюцца са сном пры дапамозе эспрэса і гучнай музыкі. Стваральнікі клуба абяцаюць, што кожны голас будзе ўлічаны і пачуты, а беларускія офісы зусім хутка запаўняць шчаслівыя і выспаныя супрацоўнікі.

1
мах / Адказаць
10.11.2017 / 18:54
усе пішуць, што беларускія вучоныя нічым не займаюцца, таму ім так мала плоцяць. А . вось як бывае: у 8:00 трэба быць на працы, бо гэта ж дзяржкантора. потым разлічваеш пагрэшнасц і афармляеш усякую муру па акрэдытацыі лабараторыі. Пасля абеду прэш на пары да студэнтаў. у 18 г. дома. ганяеш малога, каб хутчэй вучыў урокі. гадзіну-дзве займаешся з ім кампутарам. у 9 гоніш спаць. садзішся за дыссертацыю. засынаеш на стале. у гадзіну ночы перапаўзаеш на ложак. а ў 8:00 трэба быць на працы, бо на 10:00 цябе выклікаюць у суд у якасці эксперта (бясплатна!), а ты ўжо крыху і падзабыўся што там за справа, бо было гэта паўтары гады таму. і за ўсе гэта ты атрымаеш у каны месяца добра калі 400 рублёў. дзякуй за ўвагу.
2
Сяргей / Адказаць
10.11.2017 / 19:31
Бедныя айцішнікі! Давайце вас пашкадуем.
2
Бівіс / Адказаць
11.11.2017 / 10:46
а часам не а***лі ентыя айцішнікіі просыйофісный планктон? Не нравіцца - марш на завод, пасменна - суткі чераз двое, ілі, напрымер, каждый дзень к 6 утра на смену. Харош ныць. Хочаш выспацца - завязывай с серыяламі і мемасікамі.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру