Фота tulsaworld.com.
Яна паўстала перад судом прысяжных і цалкам прызнала сваю віну ў незаконным уступленні ў шлюб з 44-гадовай Патрышай Эн Спэн, якая была запісана як Патрыша Эн Клэйтан у заяве на атрыманне шлюбнай ліцэнзіі, пададзенай у сакавіку 2016 у графстве Команч.
26-гадовая Місці Вельвет вырасла з бабуляй, бо яе маці — 44-гадовая Патрыша Спэн — была пазбаўленая бацькоўскіх правоў. У 2014 годзе Місці змагла зноў пабачыць маці, паміж імі пачаліся адносіны, а шлюб сваякі вырашылі зарэгістраваць у сакавіку 2016 года.
Маці сваю віну ў судзе прызнаваць адмовілася. Па словах жанчыны, жаніцьбай яны не парушаюць законаў, бо пасля пазбаўлення бацькоўскіх правоў імя маці было прыбрана з пасведчання аб нараджэнні дачкі.
Больш за тое, для 44-гадовай Патрысіі падобная сувязь не першая. У 2008 годзе жанчына выйшла замуж за роднага сына, аднак іх шлюб быў скасаваны па яго просьбе. Сын заявіў, што гэты саюз незаконны.
Інцэст у Аклахоме з'яўляецца крымінальным злачынствам і караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 10 гадоў.