10.11.2017 / 21:15

Кіеўская настаўніца выратавала суседа, схапіўшы яго за ногі падчас падзення з дзявятага паверха 9

56-гадовая кіеўская настаўніца Вольга Міхайленка схапіла за ногі свайго суседа зверху, які падаў з балкона, і ўтрымлівала яго на працягу паўгадзіны, пакуль сын не паклікаў дапамогу, паведамляюць fakty.ua.

Сусед настаўніцы, пенсіянер, саслізнуў з балкона пасля сваркі з жонкай — і Вольга Міхайленка здолела схапіць яго за шчыкалаткі ў момант пачатку падзення, таму што некалькі секунд ён трымаўся за кветкавую скрынку свайго балкона, перад тым, як ягоныя рукі саслаблі, і пальцы расціснуліся.

Вольга Міхайленка на сваім балконе

«Рывок у той момант, калі я спыніла ягонае падзенне, быў неверагоднай сілы. У мяне ён ледзь не вырваў плечавыя суставы. Больш за тое: я важу шэсцьдзесят пяць кілаграмаў, а дзядзька Вова, як пазней высветлілася, — прыкладна столькі ж. Як я здолела ўтрымаць яго за ногі, не магу зразумець да гэтага часу», — сказала настаўніца.

«Сын спрабаваў дапамагчы — не атрымалася. Справа ў тым, што наймацнейшым рыўком мяне адарвала ад падлогі і я завісла, напалову высунуўшыся з балкона ўслед за дзядзькам Вовам. Калі б стаяла на падлозе, мы з сынам, можа, і змаглі б зацягнуць суседа да нас. Але зацягнуць нас дваіх у Лёшы не хапіла сіл. Я крыкнула сыну, каб клікаў кагосьці на дапамогу», — успамінае жанчына.

Дапамогі давялося чакаць цэлых паўгадзіны, таму што было вельмі позна, і людзі спалі. А тыя, хто не спаў, не вельмі спяшаліся адкрываць дзверы камусьці, хто а дванаццатай ночы крычыць на лесвіцы: «Дапамажыце!»

Паводле расповеду жанчыны, калі яе і суседа зацягнулі назад на балкон падаспелыя з падмогай людзі, пажылы мужчына не мог гаварыць. Проста пляскаў вачыма і на ўсе пытанні маўчаў, таму што быў у вельмі моцным шоку.

Уладзімір Бліскун, выратаваны сусед

«А я зараз заўсёды, калі чую шоргат на балконе, думаю: «Хоць бы толькі не дзядзька Вова», — смяецца Вольга Мікалаеўна.

0
Мінак / Адказаць
10.11.2017 / 21:41
хм... а МНС адразу чаму не выклікаць? усё б завершылася нашмат хутчэй.
0
★☆★ P R E S I D E N T T R U M P ★☆★ / Адказаць
10.11.2017 / 21:57
Спадарыні Вользе Міхайленка вялікая павага за выратаванне жыцця чалавека!
А пенсіянераву жонку да адказнасці! Старая *** выядае мазгі, людзі праз яе з балконаў кідаюцца.
19
Ken / Адказаць
10.11.2017 / 21:58
... і навошта?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру