13.11.2017 / 08:50

Ваенны ці вайсковы? ТЭСТ 34

Адно з тых правілаў, якое дагэтуль зусім не адточана і на якім спатыкаюцца ўсе і паўсюдна. Ды і слоўнікі даюць розныя тлумачэнні. Тым не менш, мы склалі гэты тэст, бо многія лінгвісты звяртаюць увагу, што «ваенны» і «вайсковы» — не адно і тое ж.

У чым розніца, даведаецеся з пытанняў. А калі не — пасля праходжання тэсту ўбачыце правіла, што мы сфармулявалі.

Поспехаў!

nn.by, фота Сяргея Гудзіліна

1
Заўзятар / Ответить
10.11.2017 / 22:39
Пра гэта таксама яшчэ і Саўка казаў. Дарэчы, калі па шчырасьці , то надта зьдзіўлены, што НН падала гэты тэст. Бо калі чытаеш НН атрымліваеш уражаньне, што йеная рэдакцыя прытрымліваецца супрацьлеглых поглядаў поглядам Бушлякова, Саўкі, Вячоркі, Пацюпы, Клімава ды іншых "радыкалаў"...   Усе гэтыя на Нашай Ніве "канікулы", "востравы", суфіксы "ір" і г.д....
Асабліва было сьмешна, калі рэдакцыя НН у камэнтарах аднаму з чытачоў адказала, што слова "востраў" цалкам беларускае, бо яго ўжываў Скарына у сваіх творах)    Рэд. Вы блытаеце рэальныя памылкі з уяўнымі. Востраў -- гэта сапраўды цалкам вартае слова. Гл. колькі ў Беларусі тапонімаў з ім: Астроўе, Астравец, Астравы... Канікулы -- таксама нармальны сінонім слову вакацыі. Суфікс -ір - вульгарызм, канечне, але літаратурная норма яго фіксуе. Нам важна захоўваць чысціню мовы, але не рабіць мову штучнай, птушынай, якой яна гучыць, калі з яе тупа выганяюць усе натуральныя словы толькі таму, што яны супадаюць па гучанні з расейскімі.
8
алеся / Ответить
10.11.2017 / 22:47
неадназначны тэст. Не ўлічаны кантэкст - можа быць і ваенны парад, напрыклад, калі вядзецца пра дэманстрацыю сілы ў час ваенных дзеянняў. Можа быць і ваенная акадэмія - у тым выпадку, калі маецца на ўвазе, што чалавек набыў веды ў час вайны - гавораць у пераносным сэнсе, што адукаваўся ён у ваеннай акадэміі. Ну і г.д.
0
mmm / Ответить
10.11.2017 / 22:59
Цалкам аўдыёкніга Юрася Бушлякова тут: https://soundcloud.com/svaboda/sets/zhyvaya_mova_yuras_bushlyakou_kniha_svaboda
Показать все комментарии/ 34 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера