10.11.2017 / 21:01

Кіраўнік мінскай міліцыі Аляксандр Барсукоў стаў намеснікам Шуневіча 37

Намеснікам міністра ўнутраных спраў стаў Аляксандр Барсукоў — цяперашні кіраўнік мінскай міліцыі.

Апроч таго, у сувязі з рэарганізацыяй вызваленыя ад пасады два намеснікі міністра ўнутраных спраў. Аляксандр Кобрусеў адказваў за ідэалагічную працу і кадравае забеспячэнне. А Віктар Дубавец застаўся начальнікам Дэпартамента фінансаў і тылу са звальненнем, аднак згубіў статус намесніка міністра.

Аляксандр Барсукоў нарадзіўся 29 красавіка 1965 года. Працуе ў міліцыі з 1985 года. Удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў Чарнобылю, у ваенным канфлікце ў Карабаху.

У 1990 годзе скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя Фрунзэ. Інфармацыя пра вышэйшую адукацыю ў афіцыйнай біяграфіі адсутнічае.

Працаваў следчым у Хойніках і Ветцы, з сярэдзіны 1990-ых у сталічным АМАПе.

У ‎1999 - 2002 на кіруючых пасадах у Цэнтральным РУУС Мінска. Затым камандаваў палком патрульна-паставой службы сталічнай міліцыі, быў намеснікам начальніка УУС Міншчыны.

У сакавіку 2007 года заняў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення аховы правапарадку МУС. У ‎2008 - 2011 гг. - першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС. З лютага па кастрычнік 2011 узначальваў Дэпартамэнт выканання пакаранняў МУС. У ‎2011-2017 — начальнік ГУУС Мінгарвыканкама.

Даваў персанальныя ўказанні на затрыманні ўдзельнікаў акцый пратэсту.

2
Хозяин забора / Адказаць
10.11.2017 / 21:13
нездоровое лицо у товарища генерала, похоже, почки беспокоят..
0
ыебфе4оф / Адказаць
10.11.2017 / 21:34
 З лютага па кастрычнік 2011 узначальваў Дэпартамэнт выканання пакаранняў МУС........поработал.....
https://nn.by/?c=ar&i=200338

2
ха-ха! / Адказаць
10.11.2017 / 21:48
Што гэта за "герой"? Дзе ён наваяваў столькі ўзнагарод? Ці гэта для сяброў, з якімі ў дзяцінстве лягушак лавіў?
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру