Да 10 градусаў цяпла чакаецца 11 лістапада па паўднёвым усходзе Беларусі, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні 6-11 м/с, парывы да 14 м/с, у асобных раёнах - 15-18 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад 3 да 8 градусаў вышэй за нуль, днём па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці чакаецца да 10 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0