Пра гэта паведамілі сьпікер іспанскага ўрада Іньіга Мэндэс дэ Віга і міністар абароны Марыя Далорэс дэ Коспедаль.

Як паведаміла радыё «Свабода» са спасылкай на El Pais, урад Гішпаніі зафіксаваў шмат паведамленьняў і дзеяньняў у сацыяльных сетках, якія ажыцьцяўляліся з тэрыторыі Расіі. Адзначаецца, што хакеры актыўна публікуюць фэйкі і іх колькасьць значна павялічылася з моманту пачатку крызысу ў Каталёніі.

9 лістапада Канстытуцыйны суд Гішпаніі адмяніў аднабаковую дэклярацыю незалежнасьці Каталёніі, зацьверджаную парлямэнтам аўтаноміі 27 кастрычніка. Шэрагу афіцыйных асобаў Каталёніі прад’яўленыя абвінавачваньні ва злоўжываньні ўладай, яны ўзятыя пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0