10 лістапада гарэла птушкаферма ў вёсцы Межысеткі Магілёўскага раёна, паведамляе прэс-служба МНС.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, пабачылі, што адкрытым полымем гарыць дах птушніка клеткавага ўтрымання.

Аднапавярховы птушнік належыць філіялу «Сервалюкс Агра» СЗАТ «Сервалюкс». Будынак абсталявана пажарнай сігналізацыяй, яна спрацавала, што паўплывала на выяўленне пажару. У будынку знаходзілася каля 46 000 галоў маладняку птушкі (узрост каля 3 сутак).

У выніку пажару ў будынку птушніка знішчана 25 метраў стужкі транспарцёра падачы корму птушцы, пашкоджана 50 кв.м. даху, закураныя сцены.

Загінула каля 2000 галоў птушкі. Пацярпелых сярод персаналу няма. Канчатковая колькасць загінулай птушкі, матэрыяльная шкода і прычына пажару высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0