Іракскія сілы, якія падтрымліваюцца ЗША, пачалі наступ на горад Рава, апошні буйны населены пункт пад кантролем так званай Ісламскай Дзяржавы, паведамляе BBC.
Пасля таго, як на мінулым тыдні іракскія войскі аднавілі кантроль над больш буйным горадам Аль-Каім, пад кантролем тэрарыстаў ІД ў Іраку застаецца адзін горад і некалькі дробных паселішчаў.
Тэрыторыя пад кантролем ІД на 30 кастрычніка 2017 года
Тэрыторыя пад кантролем ІД на 5 студзеня 2015 года
Паводле дадзеных кааліцыі, якую узначальвае ЗША, цяпер ІД выгнаная з прыкладна 95% тэрыторый, якiя яна раней кантралявала ў Іраку, і больш за 4,4 мільёна іракцаў былі вызваленыя ад яе кіравання.
Аднак брытанскі афіцэр Каралеўскіх паветраных сіл, адказны за каардынацыю бомбавых удараў па баевіках, камадор Джоні Стрынгер заявіў журналістам у Лондане, што ІД блізкая да разгрому — але не пераможаная.
«Яна амаль напэўна ператворыцца ў паўстанцкую арганізацыю», якая паспрабуе пачаць новыя атакі ў дзвюх краінах, паколькі ў Сірыі ІД кантралюе значна большыя плошчы, нягледзячы на вялікія тэрытарыяльныя страты з пачатку года.