11.11.2017 / 18:21

Нунцый: Я абмяркоўваў з Папам яго візіт у Беларусь 19

10 лістапада Апостальскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Габар Пінтэр быў прыняты на аўдыенцыі ў Ватыкане папам Францішкам. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся розныя пытанні, у тым ліку магчымы візіт Францішка ў Беларусь, паведамляе Радыё Ватыкана.

«Магу пацвердзіць, што гаворка ішла таксама і пра гэта. Мы шмат працуем, каб візіт адбыўся. Хачу папрасіць усіх радыёслухачоў маліцца ў гэтай інтэнцыі, бо сітуацыя яшчэ не зусім ідэальная, але мы спадзяемся, што хутка гэты момант наступіць. Усе гэтага жадаюць, мы ўсе гэтага жадаем», — дадаў ён.

Па словах арцыбіскупа Пінтэра, аўдыенцыя прайшла ў вельмі цёплай і станоўчай атмасферы. Пантыфік уразіў свайго дыпламатычнага прадстаўніка глыбокім веданнем сітуацыі ў Беларусі.

«Да майго вялікага захаплення, Папа вельмі добра паінфармаваны аб Беларусі. Канешне, я ведаў аб гэтым, бо ўжо ў мінулым годзе мы з ім размаўлялі, пасля майго прызначэння, і я меў магчымасць пераканацца, што ён добра разбіраецца. Але ў гэты раз ён мяне ўразіў тым, што яго веды вельмі падрабязныя і дэтальныя. Ён з вялікай увагай сочыць за падзеямі ў Беларусі», - сказаў іерарх.

3
Літвін-БЕЛАРУС / Адказаць
11.11.2017 / 18:47
Папа зробіць добры ўчынак:
"Баці" - даўшы адпачынак!
Папу будзем у нас вітаць:
"Бацю" трэба праважаць!
66
Пан-гаспадар / Адказаць
11.11.2017 / 19:32
Ох якая важная падзея, што за яе ажно маліцца трэба. Ну не прыедзе ды не прыедзе, глянь якая пава, маліцца за тое каб ён прыехаў. Прыляцець на беларусь з рыма - дзве гадзіны. Прыехаў, адслужыў, з лукой сустрэўся на гадзінку ды з’ехаў. У абед ужо дома будзе. Было б жаданне. Зрабілі з рымскага папа святога, і моляцца на яго. У нас у царкве у мінску вісіць вялізны малюнак з назвай ‘Сборище еретическое’, на якой рымскі поп таксама ёсць. І гэтая сітуацыя гэты малюнак апраўдвае.
2
Алёна К. / Адказаць
11.11.2017 / 20:04
Беларусь чакае Папу! Хай Бог паспрыяе!
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру