Арына Сабаленка вырвала перамогу ў Слоан Стывенс у другой гульні фінала Кубка Федэрацый — 6:3, 3:6, 6:4. Лік у гульні Беларусь — ЗША стаў 1:1.
Нагадаем, што ў першым матчы Аляксандра Сасновіч прайграла Како Вандэвеге 4:6, 4:6.
У нядзелю Сасновіч згуляе са Стывенс, а Сабаленка — з Вандэвеге. Пройдзе заўтра таксама і парная сустрэча.
Фінал Кубка Федэрацый — галоўнага турніру жаночых зборных у тэнісе — праходзіць у «Чыжоўка-Арэне».
Сёння гульню наведаў Аляксандр Лукашэнка, які адсядзеў абедзве сустрэчы.