Расейскі тэлевядоўца Барыс Ноткін, паводле папярэдняй інфармацыі, скончыў жыцьцё самагубствам. Пра гэта агенцтву ТАСС паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

Інтэрфакс раней таксама паведаміў, што ў Ноткіна было дыягнаставана анкалагічнае захворваньне.

Барысу Ноткіну было 75 гадоў. Ён быў адным з кіраўнікоў каналу ТВ Центр, вядучым праграмы «Запрашае Барыс Ноткін» на гэтым жа тэлеканале.

Барыс Ноткін нарадзіўся 13 жніўня 1942 году. Ён скончыў перакладніцкі факультэт Інстытуту замежных моваў. Ён працаваў на расейскім тэлебачаньні больш за 25 гадоў, яго некалькі разоў намінавалі на прэмію «ТЭФІ». Да 2015 году ён вёў перадачу «Запрашае Барыс Ноткін» на тэлеканале «ТВ Центр», дзе браў інтэрвію ў знакамітасьцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0