12.11.2017 / 10:39

У Талачынскім раёне аўтамабіль насмерць збіў жанчыну 2

У Талачынскім раёне на трасе М1 аўтамабіль насмерць збіў 45-гадовую жыхарку Оршы, паведаміў карэспандэнту БелТА начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Трагедыя адбылася 11 лістапада каля 19.50 на 510-м км аўтадарогі М1. Тут мінчанін 1971 года нараджэння на аўтамабілі «Хёндай» збіў жанчыну, якая пераходзіла праезную частку.

Ад удару жанчыну адкінула ў кювет. Яна памерла на месцы. Загінулая ехала ў якасці пасажыра ў аўтамабілі «Сітраен». На дарозе іх аўтамабіль быў пашкоджаны колам, якое на хаду адляцела ад «Пежо», што рухаўся насустрач.

Два аўтамабілі спыніліся, каб ліквідаваць непаладкі. «Па словах кіроўцы «Сітраен», жанчына выклікала на месца здарэння супрацоўнікаў ДАІ, і ёй неабходна было ўдакладніць некаторую інфармацыю ў кіроўцы «Пежо». Для гэтага яна і скіравалася на процілеглы бок праезнай часткі. Падчас перасячэння дарогі яе і збіў аўтамабіль», - распавёў Аляксандр Казючыц.

Вадзіцель «Хёндай» растлумачыў, што, убачыўшы аўтамабіль, які стаяў на «аварыйцы», стаў рухацца бліжэй да сярэдзіны дарогі, каб яго аб'ехаць. Жанчыну на праезнай частцы ён не заўважыў.

ДАІ нагадвае ўдзельнікам дарожнага руху аб неабходнасць выкарыстання камізэлек павышанай бачнасці пры аварыйным прыпынку транспарту. На дарозе ў цёмны час сутак варта максімальна выконваць меры бяспекі.

0
Дзяніс / Адказаць
12.11.2017 / 13:25
Збілі экс-суддзю Суда Аршанскага раёну Рыбакову Таццяну Уладзіміраўну.
0
belriot / Адказаць
12.11.2017 / 15:59
Дзяніс, Аляксандраўну 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру