12.11.2017 / 11:35

Пад канец года рост экспарту ў Беларусі запаволіўся

У студзені-верасні 2017 года беларускі экспарт тавараў і паслуг вырас на 18,2% да аналагічнага перыяду 2016 года, да 26,025 млрд даляраў. Пры гэтым у верасні экспарт быў ніжэйшым за жнівеньскі на 1,5%. Сальда гандлю таварамі і паслугамі па выніках дзевяці месяцаў скарацілася на 10,3%, да 432,6 млн даляраў, паведамляе Нацбанк.

Імпарт тавараў і паслуг у студзені-верасні вырас на 18,9% да аналагічнага перыяду мінулага года, да 25,592 млрд.

Экспарт тавараў за дзевяць месяцаў вырас на 20,6%, да 20,488 млрд даляраў, імпарт - на 21,4%, да 22,214 млрд. Сальда па таварах склалася адмоўнае ў памеры 1,726 млрд даляраў, што на 30,9% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Пры гэтым у верасні экспарт тавараў знізіўся на 2,1% да жніўня - за месяц за межамі краіны рэалізавана тавараў на 2,414 млрд даляраў, што на 18,6% больш, чым у верасні мінулага года.

Сальда гандлю паслугамі па выніках студзеня-верасня аказалася станоўчым - 2,159 млрд даляраў, паказчык аналагічнага перыяду мінулага года пераўзыдзены на 19,8%. Экспарт паслуг вырас на 10,1%, да 5,537 млрд даляраў. Імпарт вырас на 4,7%, склаўшы 3,378 млрд даляраў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру