12.11.2017 / 11:50

Трагедыя ў Магілёўскім раёне: у пажары загінулі трое дарослых і дзіця

У выніку пажару ў жылым доме ў вёсцы Ліпец Магілёўскага раёна загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку дзіця, паведамілі БелТА ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС Беларусі.

Паведамленне пра пажар паступіла сёння ноччу. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, дом гарэў адкрытым полымем, дах дома і перакрыцце абрынуліся. Са слоў суседзяў, у хаце маглі знаходзіцца людзі. Пад абваленымі канструкцыямі былі знойдзены трупы траіх дарослых і аднаго дзіцяці. Пошук загінулых быў ускладнены высокай тэмпературай, шчыльным задымленнем і абрынутымі канструкцыямі.

Загінулі дачка гаспадыні дома (жанчына была ў адпачынку па доглядзе за дзіцем да 3-х гадоў), унук гаспадыні 2015 года нараджэння і пляменніца з мужам, якія знаходзіліся ў гасцях. Сама гаспадыня 1957 года нараджэння на момант пажару ў доме адсутнічала - знаходзілася ў сваякоў у Магілёве. Пры пажары ў доме знішчаны дах, перакрыцце, маёмасць, пашкоджаны сцены, знішчаны хлеў. Прычына пажару высвятляецца.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру