Развітанне з пісьменнікам-сатырыкам Міхаілам Задорнавым у Маскве па просьбе сваякоў праходзіць у закрытым рэжыме, паведамляюць інфармагенцтвы.

У цырымоніі развітання, якая праходзіць у клініцы, дзе памёр сатырык, бяруць удзел толькі блізкія сябры і сваякі. Затым цела, згодна з апошняй воляй Міхаіла Задорнава, будзе дастаўлена ў Латвію, дзе яго пахаваюць побач з бацькам.

У паведамленні сям'і сатырыка, размешчаным на яго афіцыйнай старонцы ва «Укантакце», гаворыцца, што родныя не давалі згоды на публічныя абмеркаванні яго жыцця і смерці ў розных ток-шоу і іншых тэлевізійных перадачах, у друкаваных СМІ і на радыё.

Таксама паведамляецца, што Міхаіл Задорнаў заўсёды ахоўваў сваё жыццё і жыццё родных ад старонняга ўмяшання. У сувязі з гэтым просяць праяўляць павагу да яго жадання і не ствараць мітусні вакол яго смерці.

Расійскі сатырык Міхаіл Задорнаў памёр 10 лістапада ад анкалогіі. Яму было 68 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0