Свет2020

Прэм'ер Іспаніі прыбыў у Каталонію і заклікаў пакласці канец «сепаратысцкаму хаосу»

Прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой прыбыў у Каталонію — упершыню пасля ўвядзення ў гэтай аўтаномнай правінцыі прамога праўлення Мадрыда, — каб падтрымаць праціўнікаў аддзялення рэгіёну, піша Бі-бі-сі.

У Барселоне прэм'ер-міністр Рахой выступіў на перадвыбарным мітынгу свайго аднапартыйца Ксавэрыя Гарсіі Альбіёля, кіраўніка фракцыі кансерватыўнай Народнай партыі ў каталонскім парламенце.

Раней, адправіўшы ў адстаўку ранейшага кіраўніка ўрада Каталоніі пасля непрызнанага рэферэндуму аб незалежнасці, Карлеса Пучдэмона, Рахой прызначыў у рэгіёне новыя парламенцкія выбары на 21 снежня.

Рахой падтрымаў калегу па партыі і заклікаў «маўклівую большасць» прыйсці на снежаньскія выбары, дзе будуць «сапраўдныя скрыні», каб «аднавіць дэмакратыю». Ён выказаў надзею, што выбары дапамогуць спыніць «сепаратысцкі хаос».

Напярэдадні, у суботу, у Барселоне прайшоў шматтысячны марш супраць затрымання каталонскіх палітыкаў, якія выступаюць за незалежнасць. Пратэстоўцы называлі іх палітвязнямі.

Кіраўнік распушчанага каталонскага парламента разам з некалькімі сваімі калегамі па кабінеце збег у Бельгію, дзе здаўся ўладам і быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Аднак у турме знаходзіцца лідар Левай рэспубліканскай партыі Каталоніі (ERC) і былы віцэ-прэзідэнт ўрада Урыол Жункерас.

Пратэстантам 11 лістапада ён перадаў з турмы зварот: «Змагайцеся, змагайцеся заўсёды, і зіма не спыніць вясну». Паводле ацэнак паліцыі, на вуліцы выйшлі 750 тысяч чалавек.

Прыхільнікі незалежнасці лічаць Рахоя сваім ключавым супернікам. Два тыдні таму прэм'ер-міністр прыняў рашэнне перавесці рэгіён пад прамое кіраванне Мадрыда, фактычна адабраўшы ў рэгіёну тую аўтаномію, якая ў яго была да рэферэндуму.

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць3

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнт прайграў у карты і пайшоў у краму па шакаладку абсалютна голы7

Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету1

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць3

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць