На захадзе Ірана ў выніку землятрусу магнітудай 7,3 загінула больш за 300 чалавек, яшчэ шэсць чалавек загінулі ў Іраку. Колькасць ахвяр працягвае расці. Сотні людзей атрымалі раненні.

Землятрус выклікаў паніку сярод насельніцтва, жыхары выбеглі са сваіх дамоў на вуліцы. Мячэці ў сталіцы Ірака Багдадзе транслявалі малітвы праз гукаўзмацняльнікі.

Разбурэнні адзначаны прынамсі ў васьмі вёсках, паведаміў іранскаму дзяржаўнаму тэлеканалу IRINN кіраўнік іранскага аддзялення Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца Мартэза Салім.

Землятрус адбыўся за 30 кіламетраў на паўднёвы захад ад Халабджы ў Іракскім Курдыстане, недалёка ад паўночна-ўсходняй мяжы з Іранам. Эпіцэнтр знаходзіўся на глыбіні 33,9 км, штуршкі адчуваліся ў Турцыі, Ізраілі і Кувейце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?