Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Мінскія ўлады вярнулі касцёлу зямельны ўчастак памерам 2 гектары каля касцёла Святога Роха (Святой Тройцы), паведамляе Польскае Радыё.

Пробашч парафіі Святой Тройцы ксёндз Юры Санько сказаў, што на зямельным участку, будзе пабудаваная дзіцячая пляцоўка, дом апекі для пажылых людзей, а таксама палявы алтар, дзе будуць адбывацца важныя рэлігійныя ўрачыстасці. Акрамя таго, касьцёл паставіць помнік з інфармацыяй пра тое, што тут некалі былі могілкі.

Зьнішчаныя ў савецкі час могілкі ў мінулым былі аднымі з буйнейшых у Мінску. На іх, у прыватнасьці, былі магілы польскіх салдатаў, загінулых у польска-бальшавіцкай вайне 1920 года, а таксама францускіх салдат Напалеона, памерлых і загінулых падчас расійска-французскай вайны 1812 году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0