13.11.2017 / 11:15

На Гродзеншчыне 53-гадовы бадзяга згвалтаваў дзвюх пажылых жанчын 13

53-гадовы жыхар Свіслацкага раёна вёў бадзяжніцкі лад жыцця, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Раніцай 11 лістапада прыехаў на цягніку ў адзін з населеных пунктаў. Каля 9:00 пагрукаўся ў дзверы 73-гадовай жанчыны. Адразу ж пачаў выказваць прэтэнзіі: нібы жанчына ў 1988 годзе працавала бухгалтарам і не выплаціла яго таварышу суму, эквівалентную сённяшнім 240 рублям. Жанчына паспрабавала растлумачыць зламысніку, што ён памылiўся. Але ён настаяў, каб гаспадыня накрыла стол і дала выпіць, што жанчына і зрабіла. Праз паўгадзіны няпрошаны госць стаў больш настойліва прасіць грошай, а потым і зусім згвалціў пенсіянерку, забраў у яе 45 рублёў і сышоў.

Затым ён пранік у дом да яшчэ адной ужо 84-гадовай жанчыны, дзе таксама здзейсніў гвалтоўныя дзеянні і забраў 5 рублёў.

Падазраваны аператыўна быў затрыманы на чыгуначнай станцыі.

6
суседка / Адказаць
13.11.2017 / 12:31
А што гвалтаунiк будзе казаць,ды й хто сьведка?
14
Щаранский / Адказаць
13.11.2017 / 12:32
Вам не кажется, что общество больно? Не правительство, а именно общество!
5
Мiця Выкручанскi / Адказаць
13.11.2017 / 12:35
...только кастрация !!!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру