На «прамой лініі» на ААТ «Нафтан» кіраўнік Наваполацка Дзмітрый Дзямідаў і кіраўнікі прадпрыемства адказвалі на пытанні работнікаў нафтахімічнага комплексу. Адна з агучаных праблем — час пачатку заняткаў у школах, піша Tut.by.

Работнікі папрасілі мэра падумаць пра перанос часу пачатку заняткаў у школах на 8.30, бо многія з іх едуць на працу да восьмай гадзіны раніцы.

Дзмітрый Дзямідаў адзначыў, што ў кожнай школе час працы вызначае Рада гэтай установы адукацыі.

- У кожнай школе створаны ранішнія дзяжурныя групы, у якіх педагогі займаюцца з дзецьмі. Вядома, значна складаней змяніць рэжым працы на прадпрыемстве, чым у школе. І так як пытанні, звязаныя з пачаткам урокаў, перыядычна ўзнікаюць, мы іх у гарвыканкаме аналізуем. У выпадку неабходнасці парэкамендуем установам адукацыі змяніць час пачатку заняткаў, — сказаў кіраўнік гарвыканкама.

У школах Полацка і Наваполацка, дзе заняткі праходзяць у адну змену, урокі пачынаюцца ў 9.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0