13.11.2017 / 14:08

На «Мінскі форум» запрасілі міністра замежных спраў ФРГ

З 16 па 18 лістапада ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёганэса Раў пройдзе XV Мінскі форум «Беларусь, Нямеччына і ЕС: Усходняе партнёрства, грамадзянская супольнасць і эканамічныя адносіны», піша Радыё Свабода.

Для ўдзелу ў ім запрошаны міністр замежных спраў ФРГ Зігмар Габрыэль, міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, а таксама прадстаўнікі ЕС.

«Ад моманту свайго заснавання ў 1997 годзе Мінскі форум заўсёды быў індыкатарам адносінаў паміж Беларусьсю, Нямеччынай і ЕС. Калі абодва міністры замежных спраў Нямеччыны і Беларусі прымуць запрашэнне на XV Мінскі форум, гэта, безумоўна, стане добрым знакам для маючага адбыцца саміту Ўсходняга партнэрства ЭЗ», — сказаў заснавальнік і старшыня Мінскага форуму Райнэр Лінднёр.

Чакаецца, што ў форуме возьмуць удзел больш за 250 дыпламатаў, палітыкаў, бізнэсоўцаў, прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый з Беларусі, Нямеччыны і ЕС.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру