13.11.2017 / 15:55

Прадстаўлены робат, які самастойна чысціць унітаз любой формы 1

Уборка туалета — адна з самых нелюбімых работ для многіх людзей. Было б нашмат лепш, калі б унітазы маглі самастойна ачышчацца пасля таго, як імі скарысталіся. Менавіта такую тэхналогію і прапанавалі стваральнікі прылады SpinX, грошы на вытворчасць якой зараз паспяхова збіраюць на краўдфандынгавай пляцоўцы Kickstarter. 

SpinX падключаецца да водазабеспячэння з дапамогай шланга і замяняе існуючыя сядзенне і крышку ўнітаза. Як заяўляюць стваральнікі, прылада будзе выпускацца ў некалькіх варыянтах, якія падыдуць для любых унітазаў.

Праца SpinX пачынаецца з націскання кнопкі. Рабатызаваная шчотка раскладваецца з адсека на ўнутраным баку крышкі ўнітаза і круціцца, праходзячы па кожным квадратным сантыметры плошчы ўнутранай паверхні ўнітаза. Пры гэтым адмысловы механізм распыляе мыючы сродак з шматразовага адсека. Акрамя таго, тонкія бруі вады, якія выпускаюцца з ніжняга боку крышкі, чысцяць сядзенне, а затым сушаць яго з дапамогай двух магутных вентылятараў.

Увесь працэс ачысткі, па заявах стваральнікаў, займае 90 секунд, а працуе робат ад здымнай акумулятарнай батарэі, зараду якой хопіць больш чым на 30 цыклаў ачысткі. Вытворца рэкамендуе мяняць шчотку кожныя 6 месяцаў. 

Кошт прылады пачынаецца ад 200 даляраў. 

Ілья Параскевіч

0
Kaзiк / Адказаць
13.11.2017 / 16:41
Нашае войска можна распускаць, галоўная спецыяльнасць больш незапатрабавана.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру