Канцэрт вядомай украінскай спявачкі, пераможцы «Еўрабачання-2016», які павінен быў адбыцца ў сталічным Prime Hall 9 лістапада, быў адменены. Прычынай стала дрэнная рэалізацыя білетаў. «Ніякай палітыкі», — кажуць арганізатары канцэрта. Нягледзячы на ў прынцыпе невысокі кошт — 53 рублі, — білеты мала хто купляў. Зала ў Prime Hall месціць 2,5 тысячы гледачоў, а было выкуплена літаральна 100 квіткоў.

— Для нас гэта нечаканасць, але не сенсацыя, — кажуць у Prime Hall. — Джамала — не першы выканаўца, чые канцэрты мы адмяняем з-за таго, што не прадаецца столькі квіткоў, каб пакрыць выдаткі. 17 лістапада ў нас павінен быў выступіць расійскі гурт «Каста», квіткі рэалізоўвалі па 40 рублёў, і ўсё роўна людзі не пайшлі. Канцэрт, праўда, не адмянілі зусім, а перанеслі ў іншую залу, меншую, — «Рэ:паблік». Вольга Бузава, якая выступала 8 лістапада, таксама спявала ў далёка не поўнай зале. На вясну перанеслі канцэрт Miyagi&Эндшпіль. Але там, здаецца, іншая прычына — трагічныя падзеі ў сям'і саліста Miyagi.

Што да канцэрту Джамалы, то ён не перанесены, а менавіта адменены.

— Вельмі шкада, што так атрымалася, — кажуць у Prime Hall. — Джамала — фантастычная спявачка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?