Фота Улада Швядовіча

Фота Улада Швядовіча

Суд Першамайскага раёна Мінска вынес рашэнне па справе былога намесніка кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска Мікалая Петрамовіча.

Былы чыноўнік прысуджаны да 9 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, піша БелТА.

Пракурор падчас спрэчак прасіў прызначыць абвінавачанаму 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі строгага рэжыму.

Мікалай Петрамовіч з 2008 па 2016 год ашуканскім шляхам пад рознымі падставамі завалодаў грашыма больш за 30 чалавек - на суму звыш 1 млн рублёў. Грашовыя сродкі браў у знаёмых, у тым ліку нібыта для перадачы хабару службовым асобам для вырашэння кватэрнага пытання грамадзян, на развіццё аўтамабільнага бізнэсу.

Кінуў 36 чалавек на паўмільёна даляраў: чыноўніка-камуніста судзяць за махлярства

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0