13.11.2017 / 15:16

400 звышбагацеяў ЗША папрасілі не зніжаць сабе падаткаў 15

Больш за 400 мільянераў і мільярдэраў, сярод якіх Джордж Сорас і Стывен Ракфелер, накіравалі ў кангрэс ЗША ліст з просьбай не зніжаць падаткі для звышбагатых грамадзян, паведамляе The Washington Post.

Джордж Сорас

Пад дакументам падпісаліся фінансіст Джордж Сорас, вядомы мецэнат і філантроп Стывен Ракфелер і многія іншыя менш вядомыя амерыканцы, якія ўваходзяць у найболей багатыя 5% насельніцтва (тыя, у каго ёсць актывы як мінімум на 1,5 млн даляраў або штогадовы заробак у чвэрць мільёна). Арганізатарам збору подпісаў стаў рух Responsible Wealth ( «Адказнае багацце»).

Аўтары ліста сцвярджаюць, што зніжэнне падаткаў для звышбагатых было б памылкай у сітуацыі, калі нацыянальны доўг ЗША і ўзровень няроўнасці ў краіне знаходзяцца на рэкордных адзнаках. Падпісанты просяць членаў кангрэса павысіць падатковую нагрузку для звышбагатых.

«Зніжэнне падаткаў — гэта абсурд. Рэспубліканцы кажуць, што краіна не можа дазволіць сабе марнаваць грошы, але ў той жа час можа дазволіць велізарныя падатковыя паслабленні для багатых. Гэта бязглуздзіца », — лічыць Боб Крэндал, экс-кіраўнік адной з найбуйнейшых амерыканскіх авіякампаній American Airlines.

Падаткі на звышбагацце абяцаў знізіць падчас сваёй перадвыбарчай кампаніі Дональд Трамп. Нядаўна абедзве палаты кангрэса ЗША апублікавалі падатковыя планы. У абодвух варыянтах падатковая нагрузка для заможных амерыканцаў зніжаная. У праекце Сената падатковая стаўка для хатніх гаспадарак з заробкамі больш 1 млн даляраў і грамадзян з заробкамі больш за паўмільёна зніжаная з 39,6 да 38,5%.

На мінулым тыдні вашынгтонскі Institute for Policy Studies падлічыў, што трое найбагацейшых амерыканцаў (заснавальнік Microsoft Біл Гейтс, заснавальнік Amazon Джэф Безас і кіраўнік інвесткампаніі Berkshire Hathaway Уорэн Бафэт) багацейшыя за палову насельніцтва ЗША разам узятую (каля 160 млн чалавек) - іхняе сумарнае багацце складае каля 250 мільярдаў даляраў.

nn.by

3
самый Серый / Адказаць
13.11.2017 / 15:28
затое ў нас адзін смутнавядомы грамадзянін багацейшы амаль за ўвесь беларускі народ
11
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
13.11.2017 / 16:02
Аёечкі, з 39,6 да 38,5%.!!! А спадару Сорасу відаць лепш плаціць 39,6 з легальных падаткаў, чым 38,5 з рэальнай лічбы.
3
Алесь / Адказаць
13.11.2017 / 16:28
Наш миллиардер выделился круче - нет работы, но плати. 
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру