Праваахоўнікі затрымалі 43-гадовага мінчука, які падпаліў дзверы кватэры ў доме па вул. Багдановіча, паведаміла «Мінск-Навіны» афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага РУУС Таццяна Абозная.

Пра ўзгаранне паведаміла суседка пацярпелага. На месца здарэння прыбылі работнікі МНС і міліцыі. Пажар патушылі, пацярпелы напісаў заяву аб вышуку зламысніка. Шкоду ён ацаніў у 1 200 рублёў.

Высветлілася, што падпаліў дзверы знаёмы. Напярэдадні вечарам ён прыйшоў у госці, каб выпіць. Неўзабаве мужчына пайшоў, а праз некаторы час вярнуўся з бутэлькай з ацэтонам, абліў ім дыванок і ўваходныя дзверы, пасля чаго падпаліў іх і сышоў. Як растлумачыў затрыманы, прычынай такога ўчынку стала крыўда на знаёмага.

Яму пагражае да 10 гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0